Беларусь пазбавілась чэмпіянату свету па спартыўнай хадзе

Сусветная рада па лёгкай атлетыцы вырашыла перанесці камандны чэмпіянат свету па спартыўнай хадзе 2022 года, першапачаткова запланаваны ў Мінску. Спаборніцтвы павінны былі прайсці 23–24 красавіка 2022 года. Пра новае месца іх правядзення пакуль не паведамляецца.

У 2021 годзе Беларусь практычна не праводзіць важных міжнародных спаборніцтваў праз катастрафічную сітуацыю з правамі чалавека і трывожнае эпідэміялагічнае становішча.

Back to top button