Рэжым Лукашэнкі зарабіў мільён долараў на штрафах за пратэсты

На падставе дадзеных маніторынгу праваабарончага цэнтру «Вясна» беларусы заплацілі штрафаў па пратэстных артыкулах у перыяд з 28 ліпеня 2020 года па 28 ліпеня 2021 года на суму каля 1 000 000 даляраў ЗША. Былі аштрафаваныя 3906 чалавек.

Для падліку браліся штрафы па артыкулах за арганізацыю або ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванне патрабаванням службовай асобы – гэта тыя артыкулы, па якіх судзілі беларусаў, што выйшлі на мірныя мітынгі. На працягу году пакаранне ўзмацнялася і штрафы выраслі прыкладна ў 3,5 разы.

Варта памятаць, што «Вясна» мае інфармацыю не па ўсіх справах, якія прайшлі за гэты час у Беларусі, таму агульная сума можа быць нашмат большай.

Back to top button