Мінчука асудзілі на 12 содняў арышту за дзіцячы малюнак у акне

Дзмітрыя Бубенку затрымалі 9 жніўня за «несанкцыянаванае пікетаванне шляхам размяшчэння белага аркуша паперы ў акне», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

На судзе Бубенка растлумачыў, што дзіцячыя малюнкі ён павесіў на шыбу амаль чатыры гады таму. Паводле словаў мужчыны, аркушы паперы абараняюць расаду жонкі ад сонца. Суддзя пацікавілася, чаму ён не атрымаў на гэта дазвол мясцовых уладаў.

У выніку Дзмітрыя прызналі вінаватым паводле артыкула 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і прызначылі 12 содняў арышту.

Back to top button