Полк Каліноўскага ўдзельнічаў у баях за Бахмут

Добраахвотнікі палка Каліноўскага ўдзельнічалі ў дзвюх буйных аперацыях на ўскраіне Бахмута 31 снежня, 3 і 4 студзеня. Адзінаццаць беларускіх добраахвотнікаў былі паранены і праходзяць лячэнне. Пра гэта паведаміла прэс-служба палка.

Частка батальёна “Літвін” разам з батальёнам “Волат” выконвае баявыя задачы на ўсходзе Украіны. Вайскоўцы батальёна “Волат” вядуць штурмавыя аперацыі і контрнаступальныя дзеянні. Яны выконваюць сумесныя баявыя задачы з іншымі часткамі Узброеных Сіл Украіны, у тым ліку разам з расійскімі і грузінскімі добраахвотнікамі, якія абараняюць незалежнасць Украіны. Байцы сустрэліся ў Бахмуце, за які ў апошні час вядуцца асабліва жорсткія баі. Фота апублікавана тэлеграм-каналам батальёна “Свабода Расіі”, які змагаецца на баку Украіны.

Back to top button