Першыя вынікі візіту Ціханоўскай у ЗША

Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у ЗША.

Прама на выхадзе з самалёта яе сустрэла амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.

Сёння Святлана Ціханоўская правяла перамовы з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам, яго намесніцай Вікторыяй Нуланд і дарадцам Дзярждэпартамента ЗША Дэракам Шолем.

Падчас перамоваў Ціханоўская сярод іншага заклікала ЗША прыняць пакет экстранай дапамогі для беларускіх незалежных СМІ, Youtube-праектаў, тэлеграм-каналаў, журналісцкіх расследаванняў; пашырыць дапамогу грамадзянскай супольнасці, прыватнаму бізнесу ў Беларусі, палітвязням і іх сем’ям; павялічыць колькасць стыпендыяльных праграм для падтрымкі студэнтаў і даследчыкаў; даць сігнал Расіі, што падпісаныя кантракты і пагадненні з рэжымам не будуць прызнаныя юрыдычна і анулююцца.

Акрамя гэтых пытанняў, на сустрэчы абмеркавалі інцыдэнт з самалётам Ryanair, сітуацыю з мігрантамі на мяжы Літвы і Беларусі і іншыя тэмы.

Дзяржсакратар прыняў Ціханоўскую ў прыёмнай залі Дзярждэпартамента, сустрэча доўжылася гадзіну. Блінкен сказаў, што ён у пастаянным кантакце з Белым домам і прэзідэнтам Байдэнам – і яны абмяркоўваюць беларускае пытанне.

Back to top button