У Літве і Польшчы на мяжы з Беларуссю пачаліся мітынгі

Каля 60 чалавек сабраліся ў пункце пропуску «Мядзінінкай» на беларуска-літоўскай мяжы для ўдзелу ў шматдзённым пікеце. Патрабаванні пікетоўцаў да ЕС – паскорыць прыняцце санкцый супраць Лукашэнкі, а да беларускіх уладаў – вызваліць палітвязняў і адкрыць наземныя мяжы для вольнага перамяшчэння грамадзянаў. Аналагічны мітынг пачаўся і ў «Баброўніках» на польска-беларускай мяжы.

Back to top button