Расія вырашыла выдаць Беларусі яшчэ аднаго палітвязня

Расійскі суд дазволіў выдаць Беларусі ўдзельніка жнівеньскіх пратэстаў 2020 года Андрэя Казімірава. Раней Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) забараніў яго экстрадыцыю, паведамляе Маскоўская Хельсінкская Група.

«Паколькі Расія ратыфікавала Канвенцыю аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод, то рашэнне ЕСПЧ з’яўляецца часткай прававога поля РФ і абавязковае для дзяржаўных органаў, у тым ліку і для судоў», – заявіў адвакат Казімірава Іларыён Васільеў.

Ён выказаў надзею, што Генпракуратура не парушыць рашэнне ЕСПЧ і ня выканае неадкладна сваю пастанову аб экстрадыцыі.

Берасцеец Андрэй Казіміраў абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках 9 жніўня 2020 году Беларусі. Яму пагражае 8 гадоў пазбаўлення волі. Падчас аднаго з мітынгаў актывіст быў паранены ў нагу гумавай куляй. У верасні, калі яму стала вядома пра крымінальны пераслед, ён з’ехаў у Расію, дзе яго затрымалі 14 студзеня 2021 году. Казіміраў – адзіны беларус, прызнаны палітвязнем і расійскімі праваабаронцамі.

22 ліпеня стала вядома, што Расія выдала Беларусі байца ММА Аляксея Кудзіна, нягледзячы на аналагічную забарону ЕСПЧ. Кудзін цяпер знаходзіцца ў СІЗА №1 у Мінску. Байца таемна вывезлі з Расіі.

Back to top button