Ізраільцянам сорамна: амбасадар у Мінску дапамагае рэжыму Лукашэнкі

Грамадскасць Ізраіля патрабуе адклікаць амбасадара гэтай краіны з Беларусі.

У газеце «Ізраіль сёння» выйшаў артыкул пра абурэнне беларусаў і ізраільцян у сацыяльных сетках пасля заявы ізраільскага амбасадара ў Мінску Алекса Гольдман-Шаймана пра паглыбленне супрацоўніцтва з Беларуссю ў розных сферах, у тым ліку турызме, нягледзячы на тэрор у краіне. У артыкуле таксама згадваецца пра звароты дыяспары ў МЗС і да дзяржкантралёра з нагоды нездавальняючай працы амбасады Ізраіля ў РБ.

Back to top button