2021-06-16

Прэзідэнты ЗША і Расіі Джо Байдэн і Уладзімір Пуцін абмеркавалі беларускае пытанне на сустрэчы ў Жэневе. Пра гэта заявіў Байдэн на выніковай прэс-канферэнцыі: «Я падзяліўся нашай занепакоенасцю з нагоды Беларусі. Ён [Пуцін] ня выказаў нязгоды з тым, што здарылася. Ён толькі сказаў, што ў яго іншае меркаванне наконт таго, што з гэтым рабіць».