Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» збілі пры затрыманні

Галоўнага рэдактара выдання «Наша Ніва» Ягора Марціновіча збілі пры затрыманні 8 ліпеня. Як паведамляе телеграм-канал выдання, ён атрымаў траўму галавы. Пасля ператрусаў у рэдакцыі і ў кватэры Марціновіча даставілі на допыт у Следчы камітэт, дзе яму выклікалі хуткую дапамогу. Ноч ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна.

Па словах Марціновіча, яго самаадчуванне палепшылася. Ён таксама паведаміў, што ўранні [9 ліпеня] яго ўпершыню пакармілі, хоць затрыманы ён быў днём раней каля 10 гадзін раніцы. У ізалятары яму і іншым затрыманым не далі матрацаў і пасцельнай бялізны.

Back to top button